«Чалавек разумны» Бога часта прыгадвае там, дзе ня трэба.
Ёсьць, напрыклад, такі анэкдот, які на самой справе зусім ніякі не анэкдот, таму што такія анэкдоты ў нас скрозь, на кожным кроку.
Настаўніца просіць вучня расказаць аб тэорыі эвалюцыі. Хлопчык маўчыць. «Ну скажы ж хаця, хто гэтую тэорыю прыдумаў!» — махае рукою настаўніца.
— Чарльз Дарвін?.. — няўпэўнена выціскае з сябе шкаляр.
— Слава Богу!!! — выдыхае настаўніца.
І гэта бяда ня толькі нашага бязбожнага стагодзьдзя, што адыходзіць у нябыт, перадаючы стагодзьдзю наступнаму свае помнікі — храмы Божыя, разбураныя ці пастаўленыя на службу іншым бажышчам, шматтонных каменных атэістаў на галоўных плошчах гарадоў і шыкоўныя ідалішчы, у якіх адбіваліся ілбы і далоні на ўрачыстых набажэнствах, што ладзіліся ў славу Новае Веры. А сутнасьць гэтай веры як раз у тым і была, што Бога няма… і слава Богу!
Не ў дваццатым стагодзьдзі абрынулася на нас тая бяда, што мы прышпільваем Бога да свае чалавечае тузаніны і мітусьні, што мы імем Ягоным запячатваем свае дурноты і злачынствы, што мы абагаўляем бязбожжа сваё.
Так было спрадвеку.
«Тое ж пак зимы княз великии Казимер сам будучы у Смоленску послал воевод своих князеи и панов Литовских против того воевати Московское земли. И звоевали Козелеск, Верею, Калугу, Можаиско и много лиха вчынили Московскои земли и много людеи у полон повели у Литовскую землю. И Москвичы собравшыся за девать днеи погналися за Литвою и догонившы билися з Литвою. И помог Бог Литве, иж побили много Москвич Литва, и много живых поимали и прывели их к Смоленску ко князю великому Казимеру…»
Пісалася гэта пяць стагодзьдзяў таму.
Вялікі князь Казімір наляцеў на Маскоўскую зямлю, учыніў ёй шмат ліха, захапіў шмат людзей і ў выніку нарваўся на няпрыемнасьці. Але ўсё ж такі здужаў каралевіч Казімір маскоўскую «пагоню» і даў маскалям дык даў. Праўда, пасьля тыя Літве далі так, што мала не падалося. А Літва пасьля у адказ Маскве. А Масква ўзяла і ўсё падзяліла. А Касьцюшка і Каліноўскі… А Ленін і Сталін… А Пазьняк і…
Справа звыклая, чалавечая. Вы — нам, мы — вам. І рукамі, і языком. Адна і
Страшна гэта, калі людзі кажуць «слава Богу», ня пытаючыся ў Бога, ці патрэбная Яму такая слава. Страшна таму, што чалавечыя трупы, рассечаныя галовы і адсечаныя рукі прыгожымі быць ня могуць, зь якога боку ты на іх не глядзі. Страшна таму, што, пачаўшы са словаў «слава Богу» за тэорыю эвалюцыі, мы можам скончыць словамі «Gott mit uns» на спражках. І скончыць так можам мы ўсе, любая нацыя ў цэлым і любы асобна ўзяты чалавек з любой нацыі. І толькі па літасьці Божай ня ўсе мы да таго даходзім.
Так што дрэнна гэта, што Бога мы прыгадваем там, дзе ня трэба.
Але дрэнна і іншае — яшчэ часьцей мы Бога ня прыгадваем там, дзе як раз трэба. Дзе вельмі трэба. Дзе немагчыма Яго ня прыгадаць. Мы ня прыгадваем Бога, вывучаючы тую самую біялогію, хаця гэта Ён, Бог, а ніякая не тэорыя стварыла махаонаў і хамелеонаў, парсючкоў і хамячкоў. Ня прыгадваем, вывучаючы гісторыю зь яе вялікімі бітвамі і перасяленьнямі народаў. А пасьля зьдзіўляемся, як гэта габрэі, якіх хто толькі ні біў і ні душыў, адрадзілі пасярод таго самага нашага бязбожнага стагодзьдзя і мову сваю забытую, і дзяржаву сваю, якую назаўсёды, здаецца, засыпала было пылам Палесьціны, разьнясло па пыльных сьцяжынках усяго сьвету і перамалола ў лагерны пыл і попел Халакосту. А зьдзіўляцца няма чаго, бо Бог пра гэта напісаў тысячы год таму, у кнізе Сваёй, якую можна проста ўзяць і прачытаць… ці
І вось тут у нас, беларусаў, сітуацыя ну проста унікальная. Расказаць каму, дык не павераць. Амаль усю другую палову двадцатага, бязбожнага нашага стагодзьдзя шануюць беларусы свайго вялікага продка Францыска Скарыну. І фільмы здымаюць, і галоўныя вуліцы яго імем называюць, і ордэн у яго гонар прыдумваюць, і энцыклапедыі пра яго выдаюць. У павазе да Скарыны прысягаюць і нацыяналісты, і камуністы, і нацыянал-камуністы. Яго справу, калі верыць словам, працягваюць і найдухоўнейшыя вернікі, і найматэрыялістычнейшыя атэісты. Аб Скарыне пісалі і Гілевіч, і Караткевіч, і Шушкевіч (С. Шушкевіч-бацька. «Скарына ў Празе».). Пішуць пра Скарыну ўвогуле шмат. Напэўна, ні пра воднага яшчэ беларуса столькі ня пісалі. Пішуць шмат…
Чытаюць мала, вось бяда.
А калі чытаюць, то ня вераць таму, што Скарына пісаў і, самае галоўнае, таму, што ён выдаваў. Бога ва ўпор ня бачаць.
Скарыну называюць «выдатным еўрапейскім гуманістам, нашым вялікім асьветнікам» (К. Тарасаў), «вялікім беларускім першадрукаром, вучоным, мастаком» (У. Караткевіч), нават «сімвалам беларускасьці» (П. Лойка) і «раскрытаю кнігаю» (Г. Лебедзеў). Ён сапраўды быў вучоным, без сумненьняў мае права звацца першадрукаром і да беларускасьці меў не абы якое дачыненьне, хаця й не такое простакутнае і прымітыўна-партыйна-партатыўнае, каб было зручна браць і налепліваць гэты сімвал там, дзе каму трэба. Але не «раскрытая кніга» для Беларусі Францыск Скарына. Закрытая яна. Закрытая нават для тых, хто часьцяком раскрываў кнігі самога Скарыны.
У галовы большасьці з тых, хто вучыўся «понемногу чему-нибудь и
І што ж мы, разумныя, разумеем? Ну, што так трэба было, што інакш было немагчыма нешта сказаць, што «з ваўкамі жыць,
Гэтая тэорыя ня проста ўзялася і сама сабою аднекуль навеялася ў нашай падсвядомасьці. Былі канкрэтныя тэарэтыкі, якія яе грунтоўна і мэтанакіравана распрацоўвалі. А пасля ўжо за справу браліся найвыбітнейшыя сыны Беларусі, куміры адраджэнцкай інтэлігенцыі, якія
Вось як піша аб Скарыне, напрыклад, Караткевіч:
«Францыск Скарына быў з тых, першых, хто, кажучы сучаснымі словамі, стварыў стартавую пляцоўку для рыўка Чалавецтва ў ягоную неабсяжную будучыню. Гэты беларус быў з тых, самых першых, што стварылі лепшых з нас такімі, якія мы ёсць.
Ва ўзбраенні ведаў, усемагутнасці мозгу, адкрытай шчырасці добрага сэрца. З навукай у адной руцэ і мастацтвам — у другой»
(Збор твораў. Том 8, стар. 176).
«З навукай у адной руцэ і мастацтвам — у другой…»
Прабачце, а дзе ж падзеліся кнігі Скарыны, чым ён трымаў сваю Біблію, калі абедзьве рукі ў яго былі занятыя?
Я разумею, што «чалавеку разумнаму» Біблія непатрэбная сёньня і ня была патрэбная ніколі. Навошта дурыць сабе галаву, калі ты разумны?
Але ўсё ж такі Скарына бязь Бібліі гэта не Скарына. Яго няма. Гэта ня ён. Гэта фікцыя. Гэта проста абалонка, у якую мы пхаем той вобраз, які нам зручны. Хочам, зробім з яго гуманіста, хочам — нацыяналіста, а хочам… каго хочам, таго і зробім.
І зноў жа, страшныя словы вымаўляюць лепшыя сыны Беларусі: «усемагутнасьць мозгу». «Галава прафэсара Доўэля». Я ня буду нікому нічога даводзіць, я проста скажу тое, што лічу абсалютнаю ісьцінаю: «усемагутны» мозг ніколі ня прывядзе да «адкрытай шчырасьці добрага сэрца». Ён у гэтай шчырасьці й дабрыні ня мае патрэбы. Усемагутнаму мозгу ніякага сэрца ня трэба. Ён і сваё сэрца загубіць, і чужыя будзе рэзаць уздоўж і ўпоперак і рваць на кавалкі мільёнамі проста так, дзеля «разумнага» экспэрымэнту ці вышэйшай мэтазгоднасьці.
І сам Скарына тут абсалютна, стопрацэнтова ні пры чым.
Вось яго, Скарынавы, словы: «О сих книгах всея Библии подле малости розуму моего розделы вократце положих. А в чем бых ся омылих, разумнейшие поправте прошу вас, для Бога и для посполитого доброго».
Ня меў вялікі Францыск з Полацку, як, напрыклад, і яго вялікі цёзка з Асізі, ніякіх ілюзіяў наконт свайго розуму і ўласнае велічы ўвогуле. Ня прылепліваецца ён да гуманізму (ў сэнсе абагаўленьня чалавека) ніякім бокам. «…Подле малости розуму моего…» — піша аб сабе Скарына. «…Разумнейшие поправте…» — просіць. Не чалавека, і ўжо ні ў якім выпадку ня мозг яго абагаўляе Скарына, бо добра ведае, які гэта грэх (г. зн. фатальная памылка) — абагаўляць стварэньне замест Творцы. Скарына абагаўляе Бога і друкуе Божую кнігу.
І тое, што ў яго іншага шляху ня было і што каб была яго воля, то
Ну што ж гэта за логіка — рваць жылы і напрошвацца на няпрыемнасьці, з уласнай ініцыятывы выдаючы тамы біблейскіх кніг з караценькімі прадмовамі (часта проста тэхнічнымі), у якіх Скарына гэтыя самыя кнігі рэкламуе, як толькі можа? Я ня ведаю, як там на працэнты, але няма сумненняў, што шмат больш за 90% тых старонак і словаў, што Скарына выдаў, гэта самая тая цемрашальная і ненавісная для «чалавека, які гучыць горда» Біблія і ёсць. Ня верачы ў Біблію, выдаваць Біблію і толькі Біблію — гэта ж проста абсурд. Уявіце сабе толькі, што Зянон Пазьняк усё жыцьцё паклаў бы на тое, каб выдаваць «Капітал» і «Анты-Дзюрынг» са сваімі прадмовамі, у якіх бы казаў, што «в сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конець».
І калі б са Скарынаю гэта сапраўды так і было, віншую вас з такім «нацыянальным геніем». Гэта ж проста Антыхрыст нейкі! Усё жыцьцё хлусіў усім, каму толькі мог, цэлую бібліятэку хлусьні наварочаў, а ў выніку стаўся «сімвалам беларускасьці»? Я вас правільна, спадарства, зразумеў? Калі нацыянальны «сімвал» слоўца праўды не напісаў, дык, можа, нас не беларусамі, а «белахлусамі» трэба зваць? «Адкрытаю шчырасьцю добрага сэрца» ў такіх брыдкіх паводзінах полацкага лекара нават і ня пахне.
Але навошта паліць? Што згніе, то не згарыць. І так ніхто Скарыну ня чытае. Пачнеш паліць, нехта зацікавіцца, што ж там такое паляць, ды шчэ й возьме ды пачытае. Во будзе «дзялоў»! А так, з нацыянальным дэвізам «абы ціха», мы да кніжак Скарынавых ніводнага разумніка не падпусцім. А то яшчэ даведаецца, што ніякага не чалавека славіў доктар Францыск, а Бога, і не гуманістам сябе называў, а «хрестианином». А то яшчэ вычытае, што, любячы радзіму, ніколі не зьневажаў ні іншых моваў, ні народаў, ні краінаў, а слова «Беларусь» у яго кнігах дык і ўвогуле няма. А то яшчэ прачытае, што лічыў Скарына самым для нас, неразумных «чалавекаў разумных», галоўным:
«Надо все над то мы хрестиане, ведаючи все науки быти минущие, потребуем речи вечное душного спасения».
Вось Скарынаўскі маніфэст. Вось яго ўласны, не падпраўлены камэнтарамі голас. Вось яго веравызнаньне і сьветапогляд.
«Надо все над то…» — гэта папярэджаньне: «Тое, што я зараз скажу, самае галоўнае з усяго, што я ўвогуле скажу».
«…Мы хрестиане…»Вось да каго далучае сябе Скарына. Вось з кім ён. Не з гуманістамі, не з будыстамі і не з баптыстамі. Ну што б яму не сказаць: «Мы праваслаўныя», ці: «Мы лютэране»?
«…Ведаючи все науки быти минущие…» Скарына ставіць навукі і «усемагутны мозг» туды, дзе ім адно толькі і месца: «мінушчыя» яны — тут ёсьць, тут няма. Лабараторыі, тэорыі і кафедры гісторыі зьнікнуць, як сон, як ранішнія туманы.
«…Потребуем речи вечное душного спасения». Ня зьнікне толькі душа, у якой наперадзе вечнасьць. І патрабуем мы больш за ўсё, «надо все над то», за чым ганяемся, мітусімся і на што квапімся, адзінае «рэчы вечнае» — «душного спасения». Ратаваць душу нам трэба, а не ў салдацікі гуляць. Бо гіне гэтая душа.
І гэты маніфест далёка не адзіны, зусім не унікальны паміж напісанага Скарынаю. Такія маніфесты, спавяданьні і сімвалы хрысьціянскай веры ў «сімвала беларускасьці» на кожнай старонцы з тых, дзе ўласна Скарынаю напісаныя словы. Усе словы Скарынавы вядуць да Слова Божага. Ва ўсім, ім напісаным, бачнае адно жаданьне, чутная адна просьба, запячатаны на вякі адзін запавет: «Дык чытайце ж вы Біблію! Бо інакш загінеце бяз „душного спасения“!»
Што ж мы ня бачым таго, што лёгка ўбачыць і дзіцяці? Што ж не разумеем мы таго, што павінна быць ясна любому «чалавеку разумнаму»? Вось як проста сказаў, напрыклад, на фэсьце з нагоды
Нічога іншага, як даць людзям Біблію, Скарына на мэце ня меў. Усё іншае — і пра птушак, якія ведаюць гнёзды свае, і пра карысьць навучаньня, і пра роўнасьць усіх людзей — зь Бібліі вынікае, Біблію пацьвярджае і да Бібліі ж вядзе.
Самае галоўнае, што Скарына даў нам Біблію. Якую мы не ўзялі. Мы ўзялі «Капіталы», «Перапіску Энгельса з Каўцкім» і праграмы тэлебачаньня.
Калі мне прапанавалі напісаць аб Скарыне, я пачаў чытаць яго прадмовы і пасьляслоўі — і аж рукі сталі часацца. Здавалася, было цяжэй ня пісаць, чым пісаць — настолькі ясна, зразумела і сучасна прапаведуе палачанін-пражанін вечныя ісьціны Божыя, якія нясуць людзям выратаваньне й дапамогу што ў XVI, што ў XXI стагодзьдзі. Але чым час брацца за справу падыходзіў бліжэй, тым станавілася цяжэй. Проста страшна было, нейкая паніка брала. І ведаю
Скарына добра ведаў, што ён хоча зрабіць. Што хацеў, тое і рабіў. Ён ясна піша, што і «повеление», і праца былі яго — думаць, правяраць гравюры, пісаць прадмовы і пасьляслоўі трэба было яму й нікому іншаму. Але ў той самы момант, калі на гэтае так лёгка было б забыцца, калі справа зробленая і зробленая табою, не забываецца Скарына на тое, што без дапамогі Божай нічога б у яго не атрымалася, уся праца была б марнай.
Летапісец, які пісаў аб паходзе князя Казіміра на Маскву, лічыў, што Бог дапамог Літве пабіць «много Москвич».
Скарына быў упэўнены, што Бог дапамагаў яму несці людзям Слова Божае.
У мяне пералом адбыўся пасля таго, як я цвёрда пераканаўся, што, як бы ты добра ні ведаў, аб чым хочаш пісаць, без дапамогі Божай нічога вартага нічыёй увагі не напісаць.
Бог, канешне, і ў бітвах дапамагае (у Бібліі ёсць канкрэтныя прыклады, дзе сказана амаль літаральна тое самае, што і ў літоўскага летапісца, напрыклад
Вось каб Бог дапамог Літве, г. зн. Беларусі, пачуць голас Скарыны і зразумець, што ён хацеў толькі аднаго: даць беларусам Біблію, — вось гэта была б самая патрэбная Беларусі гуманітарная дапамога.
І калі мы завем Скарыну асьветнікам, то давайце ж зьвернем увагу на тое, чым хацеў ён нас асьвяціць — і ў сэньсе святла, і ў сэньсе сьвятасці — каб будучы летапісец мог напісаць праз гады: «И помог Бог Литве…» «…І дапамог Бог Беларусі пачуць, што казалі прарокі яе, раскрыць кнігі Скарынавыя, гэта значыць Слова Божае».