Няпраўда, што жыцьцё ў нас сумнае, нецікавае. Паходзіш па вуліцах, паглядзіш — і такое ўбачыш! І гора, і радасьць, і трагедыі, і камедыі, і сьмех, і грэх. Так, і багаслоўскія тэрміны — грэх, сьвятасьць, страх Божы, таямніца беззаконьня — таксама сыходзяць са старонак тэалягічных трактатаў і самой Бібліі на вуліцы нашых гарадоў, мястэчкаў і вёсачак.
Неяк у Мінску мне давялося быць сьведкам такой багаслоўскае драмы: на балконе жанчына разьвешвала вымытую бялізну. У яе нетаропкіх рухах адчувалася палёгка ад таго, што яшчэ адзін кавалак бясконцай хатняй працы зроблены, што бялізна, на якую зусім нядаўна брыдка было глядзець, цяпер — яўны кандыдат на здымкі ў рэкламе «Тайда» ці «Досі». Але раптам гэтая ідылія была разбураная ўшчэнт. Зьнізу, з вуліцы, пачуўся пранізьлівы енк іншай жанчыны: «Ты што робіш? Кінь зараз жа! Сёньня ж такое сьвята!» Разгубленая гаспадыня азірнулася навокал з такім выглядам, як быццам бы яна нешта ўкрала. Але, трохі авалодаўшы сабою, небарака няпэўна прамовіла: «Ничего, Бог простит…(?)» і няўпэўненасць абвінавачанай разам са справядлівым гневам абвінавачвальніцы амаль фізічна павісьлі ў паветры.
Гэтая кароткая сцэна замяняе тамы дасьледваньняў багасловаў і сацыёлагаў на тэму «Як людзі ставяцца да Бога». У гэтай
Але звонку пытаньне тут стаяла так — «Ці можна парушаць Божы закон і што парушальніку гэтага закону будзе?»
Няма чалавека, перад якім хаця б раз у жыцьці ня ўсплыла гэтае пытаньне. Няма ні сярод найсьвяцейшых і найнабожнейшых, ні сярод найатэістычнейшых і наймафіёзьнейшых. Няма, бо ня можа быць асобы кшталту «homo sapiens», якая б не адчувала інтуітыўна, што «нешта такое ёсьць», якая б не разумела, што ў сьвеце існуюць універсальныя законы, абавязковыя для выкананьня для ўсіх, і ў якой бы ня ўздрыгвала час ад часу нешта ў сярэдзіне ў прадчуваньні немінучай расплаты за зьдзейсьненыя больш ці менш сур’ёзныя правіны ці злачынствы.
Але, хаця інтуітыўныя адчуваньні і трывожныя прадчуваньні ў нас ёсьць, пэўнасьці няма й блізка. Каб ведаць, ці можна парушаць Божы закон, спачатку трэба ведаць, што такое гэты Божы закон, што ў яго ўваходзіць. Трэба ведаць, ці забараняе Бог мыцьцё бялізны ў першую нядзелю пасьля Вялікадня. Трэба ведаць, ці Божы закон складаецца зь вельмі скрупулёзна распрацаваных правілаў на кожны дзень і кожную сітуацыю ў жыцьці, ці ён — нешта вельмі агульнае, няўлоўнае, што ёсьць і ў буддызьме, і ў Рэрыхаў, і ў
Дык што такое закон Божы — кодэкс ці прынцып, літара ці дух? Ці можна яго парушаць? Што будзе парушальніку закону?
Ісус Хрыстос на гэтае пытаньне, што стаяла і стаіць перад усімі людзьмі, ад старажытнай Месапатаміі да сучаснага Уручча, дзе адбылася сцэна паміж дзьвюма жанчынамі, адказвае так:
«Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць. Бо праўду кажу вам: пакуль ня мінецца неба і зямля, ані ёта адна, ані рыска адзіная ня мінецца з закона, пакуль ня збудзецца ўсё».
Быццам бы кодэкс, быццам бы літара, ніякіх парушэньняў. Крок улева, крок управа — страляю!
Але Ісус ужывае тут два словы, якія часта застаюцца незаўважанымі. Спачатку Ён кажа, што закон можна ня толькі парушаць, але і зьдзяйсьняць. Гэта нам першы званок, бо мы звыкліся глядзець на хрысьціянства як на сістэму забаронаў, сістэму разгалінаваную, якая пралезла ўва ўсе сферы чалавечага жыцьця, ад паводзінаў у царкве да паводзінаў двух маладых людзей, калі іх ніхто ня бачыць. «Не забі, не крадзі, не куры, не глядзі, ня слухай, ня нюхай і г.д.« — такі стэрэатып хрысьціянства склаўся вельмі шмат у каго — і ў тых, хто паглядае на яго з боку, і, на жаль, у тых, хто лічыць сябе хрысьціянамі. А Ісус да гэтага «не», да гэтага мінусу дадае і «так», дадае «плюс». Боская арыфметыка не абмяжоўваецца адным знакам. У хрысьціянстве ёсьць ня толькі вялікі сьпіс пасьля словаў «не рабі», але і ня менш вялікі, а можа яшчэ і даўжэйшы пасьля слова «рабі». Ня толькі не рабі зла, але і рабі дабро — вось поўнае, неабстрыжанае хрысьціянства.
Другі званок — Ісус кажа, што нічога ня мінецца з закона, пакуль ня збудзецца ўсё. Усё. Значыць, нешта, нейкая частка закону ўжо збылася. І сапраўды, у Бібліі ёсьць, напрыклад, канкрэтныя загады, аб тым, што можна есьці і чаго нельга, аб тым, як падтрымліваць асабістую гігіену і нават, прабачце, аб тым, як у туалет хадзіць у пустыні. Але гэта ўсё была адрасаванае канкрэтнаму народу ў канкрэтных гістарычных і культурных абставінах.
Такім чынам, Ісус Хрыстос кажа, з аднаго боку, што закон ва ўсіх яго нават найменшых дробязях ня можа быць парушаны, бо «…хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той найменшым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным». Да плюса і мінуса боскай арыфметыкі дадаецца знак множаньня, вельмі пагрозьлівы ў выпадку, калі множыцца мінус (парушэньне закону), і вельмі шматабяцальны, калі множыцца плюс (выкананьне закону). Але ў той жа час Ісус яўна намякае на тое, што закон можа зьдзяйсьняцца, збывацца ў некаторых сваіх частках.
Дык як жа даведацца, якія часткі закону ўжо збыліся, зьдзейсьніліся, а якія
Канчатковы адказ на гэтае пытаньне можа даць толькі Сам Аўтар закону Божага. Але нам ня трэба чакаць зьяўленьня анёла зь неба ці вогненных літараў на аблоках. Самае галоўнае, мы павінныя прызнаць Яго аўтарытэт і прасіць Яго дапамагчы нам знайсьці адказ на пытаньні, якія паўстаюць перад намі. І вось тут нам на дапамогу прыйдзе не кодэкс, а прынцып, не літара, а дух гэтага закону.
І да